Пры чым тут фартух? Пяць гісторый, як Івацэвічы рыхтуюцца да Дня беларускага пісьменства... ☝️🤭

У Івацэвічах, на радзіме Піліпа Пестрака, сустракаюць ХХХІ Дзень беларускага пісьменства. Як на тое ліха, апошні ліпеньскі панядзелак нібы з глузду з’ехаў. Толькі выбраліся з раздражнёнага непагаддзю Мінска на брэсцкую трасу, як цэлыя патокі вады абрынуліся на рэдакцыйны аўтамабіль. Нізкія чорныя хмары імкліва ляцелі насустрач. Шалёны вецер кіраваў як хацеў фантастычнай вадзяной феерыяй, то даючы мізэрную надзею, што прыродная вакханалія вось-вось скончыцца, то чарговай халоднай сцяной дажджу імгненна разбураў марныя спадзяванні. Адно грэла душу: ведаў я цікавую падарожную прыкмету і вельмі спадзяваўся, што яна спраўдзіцца і гэтым разам.

Комментарии

Популярные сообщения